ПРЫШЦІНА У Косава прыехаў упаўнаважаны Эўразьвязу ў пытаньнях бясьпекі і зьнешняй палітыкі Гаўер Салана і камісар Зьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі Крыс Патэн. У сэрбскім анклаве Полье яны сустрэліся з косаўскімі сэрбамі. Салана заявіў, што міжнародная супольнасьць не зьмірыцца з міжэтнічнай варажнечаў і заклікаў сэрбаў заставацца ў Косаве. На мінулым тыдні ў краі падбыліся жорсткія сутычкі на этнічнай глебе – загінулі 28 чалавек.
Сёньня ў Косаве, якое знаходзіцца пад кіраваньнем адміністрацыі ААН, загінулі двое міжнародных паліцэйскіх – іх машына бала абстраляная.
Роўна 5 гадоў таму пачалася апэрацыя НАТА ў Югаславіі па абароне косаўскіх албанцаў ад этнічных чыстак.
Сёньня каля тысячы албанцаў правялі дэманстрацыю ў Прышціне, выказваючы ўдзячнасьць НАТА за апэрацыю 1999 году.