Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:19 ]  Кангрэс ЗША высьвятляе абставіны тэрактаў 11 верасьня


Вашынгтон. Высокапастаўленыя прадстаўнікі цяперашняй і былой адміністрацыі ЗША даюць паказаньні незалежнай камісіі амэрыканскага Кангрэсу, якая вядзе сьледзтва абставінаў тэрактаў 11 верасьня 2001 году. У папярэднім дакладзе камісіі гаворыцца, што за дзень да тэрактаў кіраўніцтва ЗША вырашыла зрынуць у Аўганістане рэжым талібаў, калі ён адмовіцца выгнаць з краіны Ўсаму бін Лядэна. На паседжаньні ўжо выступілі былы дзяржаўны сакратар ЗША Мадлен Олбрайт і цяперашні ейны пераемнік Колін Паўэл.
XS
SM
MD
LG