Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:47 ]  Кіраўнік ААН прыехаў у Косава


ПРЫШЦІНА. Генэральны сакратар НАТО Яап дэ Гооп Схэфер сёньня прыбыў у Косава. За апошні тыдзень у Косаве разьмясьцілі прыкладна 2 тысячы дадатковых вайскоўцаў у сувязі з хваляй гвалту супраць прадстаўнікоў сэрбскай меншасьці. Загінулі 28 чалавек, параненыя былі больш за 600, а больш за 3 тысячы чалавек згубілі жытло. Схэфэр мае сустрэцца з кіраўніком місіі ААН ў Косаве Гары Галкеры, прэм’ер-міністрам Косава Байрамам Рэджэпі, і прэзыдэнтам Ібрагімам Руговам. Косава цяпер мае статус сэрбскай правінцыі пад кіраваньнем ААН.
XS
SM
MD
LG