У выніку учарашніх мясцовых выбараў у Францыі кіроўчая правацэнтрысцкая кааліцыя атрымала паражэньне ад блёку сацыялістаў, камуністаў і зялёных. Апошнія атрымалі 40 адсоткаў галасоў, урадавая кааліцыя Жака Шырака -- толькі 34, нечакана шмат галасоў узяў праварадыкальны Нацыянальны фронт – 17 адсоткаў.
Другі раўнд мясцовых выбараў у Францыі пройдзе ў наступную нядзелю.