Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:37 ]  Пратэсты супраць вынікаў выбараў прэзыдэнта на Таівані


ТАЙПЭЙ: Каля 10 тысяч чалавек пратэставалі сёньня ў сталіцы Таівані супраць вынікаў ўчорашніх прэзыдэнцкіх выбараў. Цяперашні прэзыдэнт Чэн-Шуі-Бян атрымаў 51,1 % галасоў, а ягоны канкурэнт Ліен-Чан 49,9%. Розьніца склала ўсяго 30 тысячаў на 13 мільёнаў галасоў. У пятніцу Чэн-Шуі-Бян і віцэ-прэзыдэнт Анэт Лу былі параненыя ў замаху на іхнае жыцьцё. Ліен Чан а таксама ягоныя прыхільнікі лічаць, што гэты быў вельмі таямнічы замах, паколькі адказныя за яго не былі знойдзеныя, затое ён узмацніў сымпатыю да цяперашняга прэзыдэнта. “ Мы не задаволеныя. Падлік галасоў быў сфальшаваны і фальшывы быў сам замах”-заявіў адзін з дэманстрантаў. Ліен Чан запатрабаваў пералічыць 300 тысяч галасоў, аднак Канстытуцыйгы Суд загадаў толькі апячатаць выбарчыя скрыні. Адначасова з прэзыдэнцкімі выбарамі праводзіўся рэфэрэндум у пытаньні, ці Таівань павінен узмоцніць сваю абарону. Аднак рэфэрэндум аказаўся неспарўдным, паколькі ў ім ўзялі удзел меней за палову выбаршчыкаў. Пэкін лічыць, што пераабраньне Чэна можа абвайстрыць адносіны Таіваню з Кітаем. Цяперашні прэзыдэнт падтрымлівае ідэю незалежнасьці Таіваню і гатовы правесьці рэфэрэндум у гэтым пытаньні. Кітай лічыць Таіваньн сваёю збунтаванай правінцыяй і пагражае вайною, калі выспа абвесьціць незалежнасьць.
XS
SM
MD
LG