Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:17 ]  НАТО заклікала альбанцаў спыніць беспарадкі


НАТО заклікала лідэраў косаўскіх альбанцаў прыняць эфэктыўныя захады для спыненьня этнічнай міжусобіцы ў правінцыі. Паводле ААН, дагэтуль у хваляваньнях загінуў 31 чалавек, а некалькі соцень, у тым ліку 60 салдатаў НАТО, былі параненыя. Пасьля двух дзён этнічных хваляваньняў, сёньня ў Косаве адносна спакойна. НАТО вырашыла накіраваць у Косава яшчэ 2 тысячы салдатаў. Учора і сёньня ў правінцыю прыбыла дадатковая група брытанскіх і італьянскіх вайскоўцаў. Таксама Нямеччына абяцала прыслаць яшчэ 600 сваіх салдат. Міратворчыя сілы атрымалі права ўжываць зброю дзеля прадухіленьня сутычак паміж сэрбамі і альбанцамі. Сэрбскія лідэры выказваюць боязь, што міжэтнічныя хваляваньні будуць працягвацца.
XS
SM
MD
LG