ПРЫШЦІНА. Пасьля двух дзён этнічных хваляваньняў, сёньня ў Косаве адносна спакойна. У поўдзень у Косаўскай Мітравіцы з будынку населенага этнічнымі альбанцамі страляў снайпер. Франузкія міратворцы абшукалі будынк і знайшлі месца, адкуль вёўся абстрэл. Паводле ААН, дагэтуль у хваляваньня загінуў 31 чалавек, а некалькісот, у тым ліку 60 салдатаў НАТО, былі параненыя. НАТО вырашыла накіраваць у Косава яшчэ 2 тысячы салдатаў. Учора і сёньня ў правінцыю прыбыла дадатковая група брытанскіх і італьянскіх вайскоўцаў. Таксама Нямеччына абяцала прыслаць яшчэ 600 сваіх салдатаў. Міратворчыя сілы атрымалі права ўжываць зброю дзеля прадухіленьня сутычак паміж сэрбамі і альбанцамі. Сэрскія лідэры выказваюць боязь, што міжэтнічныя хваляваньні будуць працягвацца.
Тысячы сэрбаў на чале з прэм’ерам Войіславам Каштуніцам ўзялі сёньня ўдзел ў дэманстрацыі ў падтрымку косаўскіх сэрбаў. Паліцыя перапыніла сотні студэнтаў, якія рушылі да альбанскай амбасады.