Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:17 ]  У атачэньне патрапіў адзін з лідэраў "Аль-Каіды"?


Заходнія агенцтвы паведамляюць пра верагоднае атачэньне намесьніка Асамы Бін Ладэна Аймана аль-Завахіры. Ён знаходзіцца ля афганскай мяжы, дзе праходзіць апэрацыя пакістанскага войска супраць рэшткаў “Аль-Каіды” і Талібану. Незалежнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі пакуль няма. Прэзыдэнт Пакістану Мушараф у інтэрв’ю тэлеканалу CNN заявіў, што ў атачэньне патрапіў кіраўнік “Аль-Каіды” высокага ўзроўню, але не канкрэтызаваў які. Баевікі адказваюць жорсткім супрацівам пакістанскаму войску.
XS
SM
MD
LG