Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:43 ]  Кадыраў: "У Чачэніі выкрадзена 5 тысяч чалавек"


ЧАЧЭНІЯ: Міністр унутраных справаў Чачэніі Алу Алханаў заявіў, што праваахоўныя органы рэспублікі нясуць адказнасьць за выкраданьні многіх людзей ў рэспубліцы. У часе сутрэчы чачэнскага кабінэту прэзыдэнт Чачэніі Ахмед Кадыраў паведаміў, што цягам апошніх пяці гадоў ў рэспубліцы былі выкрадзеныя 3 тысячы чалавек. Паводле міністэрства ўнутраных справаў, толькі ў першыя два месяцы гэтага году выкрадзеныя былі 69 чалавек. Паводле праваабарончай расейскай арганізацыі Мэмарыл, летась у Чачэніі былі выкрадзеныя 480 чалавек. Арганізацыя абвінавачвае ў гэтым расейскіх вайскоўцаў і службы бясьпекі Кадырава.
XS
SM
MD
LG