БРУСЭЛЬ: Амбасадары НАТО праводзяць у Брусэлі экстранную нараду у справе выбуху этнічных хваляваньняў ў Косаве. Раней, камандаваньне альянсу прыняло рашэньне аб накіраваньня ў Косава для аднаўленьня парадку некалькісот вайскоўцаў міжнародных сілаў разьмешчаных у Босьніі. Велікабрытанія згадзілася ў дадатк да 17 тысячаў міратворцаў дадаткова накіраваць на Балканы каля 750 вайскоўцаў. Генеральны сакратар НАТО Шэффэр адзначыў, што сутрэча прысьвечаная ў асноўным абмену думкамі, і што “ некаторыя крокі будуць прадпрынятыя, але ў дадазенай сытуацыі няшмат болей можна зрабіць”. Ва ўчорашніх хваляваньнях у шэрагу гарадоў Косава загінулі як мінімум 22 чалавекі, а 500, у тым ліку некалькі дзесяткаў міратворцаў-былі параненыя.
Сёньня, натоўп альбанцаў уступіў у сутычкі з міратворчымі сіламі на дарозе ў Чаглавіцу. У Белградзе тысячы чалавек дэманстравалі ў падтрымку сэрбаў у Косаве. Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ, калі дэманстранты спрабвалі сарваць альбанскі сьцяг з будынку амабсады Альбаніі. Раней Аднак паведамлялася, што этнічныя альбанцы падпалілі праваслаўны храм ў Мітравіцы і некалькі сэрбскіх дамоў ў вёсцы Обіліч. Расейскае міністэрства замежных справаў асудзіла гвалт у Косаве і заклікала Раду Бясьпекі ААН склікаць надзвычайную сэсію для абмеркаваньня сытуацыі ў Косаве.