Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:48 ]  Грузія ўвяла эканамічную блякаду Аджарыі


ТБІЛІСІ: Грузія ўвяла эканамічную блякаду аўтаномнай рэспублікі Аджарыі. Прэм’ер Грузіі Зураб Жванія паведаміў, што Грузія ўводзіць кантроль марскога ўзьбярэжжа ўключна з портам у Батумі. Рашэньне аб поўнай блякадзе Аджарыі прыняў прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі пасьля таго, як лідэры Аджарыі адмовіліся прызнаць ўлады ў Тбілісі. Паводле Саакашвілі, блякада зьяўляецца часовым сродкам і разьлічаная на адрэзаньне фінансавай падтрымкі звонку для лідэра Аджарыі Аслана Абашыдзэ. Расея, якая мае ў Аджарыі сваю базу перасьцерагла Тбілісі перад скарыстаньнем сілы для разьвязкі канфліктнай сытуацыі.
XS
SM
MD
LG