ПЭКІН. Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў (парлямэнт КНР) ухваліў важную папраўку да канстытуцыі, якая робіць законнай прыватную ўласнасьць. “За” прагаласавалі каля трох тысячаў дэлегатаў. Папраўка фактычна ўраўноўвае прыватную ўласнасьць зь дзяржаўнай.