Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:15 ]  Пажар у "Манежы" у Маскве


МАСКВА У цэнтры расейскай сталіцы непадалёк ад Крамля гарыць будынак выставачнага комплексу “Манеж”. Падчас тушэньня загінулі два пажарныя. У будынку абрынуліся 300 квадратных мэтраў даху. Пажару дадзеная пятая найвышэйшая катэгорыя складанасьці, у тушэньні бяруць удзел каля 30 пажарных камандаў. Паводле папярэдніх дадзеных, прычына пажару – кароткае замыканьне. На месца здарэньня прыехаў прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Фрадкоў.
XS
SM
MD
LG