Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:47 ]  Прэм'ер Гішпаніі абяцае знайсьці арганізатараў тэрактаў


МАДРЫД. Прэм’ер-міністар Гішпаніі Хасэ Марыя Азнар сёньня заявіў, што гішпанскія ўлады абавязкова знойдуць адказных за учорашнія выбухі на цягніках у Мадрыдзе, ад якіх загінулі амаль 200 чалавек і параненыя больш за тысячу. Азнар заклікаў людзей прыйсьці на агульнанацыянальныя дэманстрацыі супраць тэрарызму сёньня ўвечары. Чакаецца, што на гішпанскія вуліцы выйдуць мільёны чалавек. У Гішпані і ў іншых кранах сёньня адбыліся хвіліны маўчаньня ў памяць пра ахвяраў учорашніх тэрактаў. Азнар заявіў, што баскская сэпаратысцкая групоўка ЭТА па-ранейшаму застаецца галоўным падазраваным, але расьсьледаваньне не выключае і іншыя вэрсіі. Падрабязьней пра гішпанскія падзеі – у нашай далейшай праграме.
XS
SM
MD
LG