Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:04 ]  За апошнія суткі ў Чачні загінулі 7 расейскіх вайскоўцаў


УЛАДЫКАЎКАЗ: За апошнія суткі, сем расейскіх салдатаў і афіцэр мясцовай міліцыі загінулі ў Чачні . Прадстаўнік пра-маскоўскай адміністрацыі рэспублікі паведаміў, што ўсе яны былі забітыя ў некалькіх сутычках з чачэнскімі партызанамі. Афіцэр службы бясьпекі чачэнскага лідэра Ахмеда Кадырава загінуў, калі ягоны аўтамабіль падарваўся на міне ва ўсходняй частцы рэспублікі. За апошнія дні расейскія сілы ў Чачні затрымалі 160 чалавек, якім інкрымінуецца сувязь з чачэнскімі патрызанамі.
XS
SM
MD
LG