Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:49 ]  Прэзыдэнт Расеі прызначыў новых міністраў


МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін сёньня падпісаў указы аб прызначэньні міністраў у новым урадзе. Міністрам замежных спраў прызначаны Сяргей Лаўроў, які працаваў прадстаўніком Расеі ў ААН. Былы міністар Ігар Іваноў стане сакратаром Рады бясьпекі. У новым урадзе застанецца 17 міністэрстваў замест 30, адзіным віцэ-прэм’ерам прызначаны Аляксандр Жукаў. У новым кабінэце захавалі свае пасады міністры -- абароны Сяргей Іваноў, фінансаў – Аляксей Кудрын і эканамічнага разьвіцьця – Герман Грэф.
XS
SM
MD
LG