Адмысловы суд у Сэрбіі сёньня пачне працэс над асобамі, якія падазраюцца ў забойстве болей чым 200 вязьняў ля Вукавара, што ў Харватыі. Гэта здарылася ў 1991 годзе, калі сэрбскія войскі зьнішчалі палоненых харватаў.
Перад судом паўстане 7 абвінавачваемых. Учора адзін з удзельнікаў таго злачынства, Мірка Ваінавіч, памёр ад раненьняў у турэмным шпіталі, пасьля таго як ён спрабаваў выскачыць з акна. Аднак гэтая сьмерць не адкладзе пачатак працэсу,-- зазначаюць сэрбскія ўлады.