ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш вітаў прыняцьце часовай канстытуцыі Іраку. Паводле яго, гэта важны крок на шляху да перадачы ўлады ў краіне самім іракцам. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што часовая канстытуцыя мае ўсе прыкметы асноўнага закону дэмакратычнай дзяржавы.