Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:41 ]  Аль-Сістані скрытыкаваў часовую канстытуцыю Іраку


БАГДАД. Духоўны лідэр ірацкіх шыітаў аятала Алі аль-Сістані скрытыкаваў падпісаную сёньня часовую канстытуцыю Іраку. Паводле аяталы, дакумэнт замінае прыняцьцю сталай канстытуцыі і адкладвае на няпэўны тэрмін нармалізацыю сытуацыі ў краіне. Сёньня ў Багдадзе адбылася цырымонія падпісаньня часовай канстытуцыі Іраку. Подпісы пад яе тэкстам паставілі ўсе 25 сябраў Кіроўнай Рады.
XS
SM
MD
LG