Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:19 ]  На Гаіці забіты журналіст


Гішпанскі тэлежурналіст загінуў пад час беспарадкаў, што працягваюцца на Гаіці. Забіты Рычард Артэга працаваў на гішпанскі тэлеканал Антэна 3. Паведамляецца, што ўсяго былі застрэленыя прынамсі пяць чалавек, болей за 20 параненыя. Сярод апошніх амэрыканскі журналіст з газэты “Флёрыда”. У мінулую нядзелю ўзброеныя асобы адкрылі стральбу па шматтысячным натоўпе, які сьвяткаваў адстаўку былога прэзыдэнта краіны Жана-Бэртрана Арыстыда. Інцыдэнт адбыўся паблізу прэзыдэнцкага палацу ў сталіцы краіны. Амэрыканскія і францускія міратворцы ўзялі сытуацыю пад кантроль. Сьведкі абвінавачваюць у стральбе прыхільнікаў былога прэзыдэнта, аднак прадстаўнікі вайсковага камандаваньня ЗША зазначаюць, што дагэтуль незразумела, хто страляў.
XS
SM
MD
LG