Сёньня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны жаночы дзень, прысьвечаны барацьбе за роўнасьць і справядлівасьць ў адносінах да жанчын.
ААН з нагоды гэтага сьвята агучыла ініцыятыву адносна папярэджаньня распаўсюджваньня інфэкцыі ВІЧ, што выклікае хваробу СНІД.
Згодна са справаздачай ААН, летась упершыню больш за палову новых ВІЧ-інфіцыраваных склалі жанчыны.
Напярэдадні сьвята ААН таксама асудзіла нядаўнія выпадкі гвалту ў адносінах да школьніц у Аўганістане, маючы на ўвазе спаленьне школаў, у якіх навучаліся дзяўчынкі.