КАБУЛ. Прадстаўнік ААН у Афганістане Мануэл Ды Алмэйда і Сілва паведаміў, што былі падпаленыя яшчэ дзьве школы для дзяўчат у розных правінцыях краіны. Усяго ад часу адхіленьня ад улады талібаў у 2001 годзе ў Афганістане было падпалена больш за 30 школаў для дзяўчат. Улады талібаў забаранялі адукацыю для жанчын і дзяўчат.