МАСКВА. Апэрацыя ў эвакуацыі палярнікаў, сярод якіх -- беларусы Уладзімер Тышкевіч і Ўладзімер Кошалеў, пасьпяхова завяршылася. Прадстаўнік расейскага Міністэрства надзвычайных сытуацыяў паведаміў, што палярнікі са станцыі Паўночны полюс-2 гэлікоптэрам перавезеныя на Шпіцбэрген. Мяркуецца, што 7 сакавіка палярнікі будуць ужо ў Санкт-Пецярбургу.