Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:53 ]  У Макэдоніі прайшло пахаваньне прэзідэнта Трайкоўскага


СКОПЬЕ У Макэдоніі адбылося пахаваньне прэзідэнта краіны Барыса Трайкоўскага, які загінуў у авіякатастрофе на мінулым тыдні. Для удзелу ў жалобнай цырымоніі ў Скопье прыехалі дэлегацыі Злучаных Штатаў, Велікабрытаніі , Кітаю, Расеі, НАТА, Эўразьвязу, а таксама прэзідэнты Вугоршчыны, Славаччыны, Польшчы і Чэхіі. Каля будынку парляманту, дзе была ўсталяваная труна з целам Трайкоўскага, сабраліся дзесяткі тысячаў людзей, каб ушанаваць памяць прэзідэнта. Кіраўнік Эўракамісіі РаманаПродзі заклікаў макэдонцаў у памяць пра Барыса Трайкоўскага працягнуць курс на збліжэньне з Эўразьвязам.
XS
SM
MD
LG