РЫМ. Лідэры Італіі і Вялікай Брытаніі пацьвердзілі, што пляны аднаўленьня Іраку не памяняліся, нягледзячы на нядаўнія тэракты. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр і кіраўнік ураду Італіі Сільвіа Бэрлюсконі абвесьцілі аб гэтым пасьля перамоваў у Рыме. Блэр, у прыватнасьці, сказаў: "Барацьба, якая зараз ідзе ў Іраку, мае фундамэнтальнае значэньне дзеля будучыні Блізкага Ўсходу і ўсяго сьвету. Мы застанемся там і будзем выконваць сваю задачу. Мы ведаем, што справа павінна быць зробленая, і мы дасягнем свайго, таму што з намі – пераважная бальшыня народу Іраку, і шыіты, і суніты".