Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:40 ]  Перамовы лідараў Грузіі й Азэрбайджану


БАКУ. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі сёньня правядзе перамовы зь лідарам Азэрбайджану Ільгамам Аліевым. Мяркуецца, што на парадку дня перамоваў будуць пытаньні будаўніцтва нафтаправоду Баку-Тбілісі-Джэйхан. Па гэтым трубаправодзе нафта з Каспійскага мора будзе паступаць на рынкі іншых рэгіёнаў плянэты. Ідэю будаўніцтва гэтага нафтаправоду падтрымліваюць Злучаныя Штаты. Два лідары таксама абмяркуюць статус аднаго мільёну азэрбайджанцаў, якія жывуць у паўднёвай Грузіі.
XS
SM
MD
LG