Нью-Ёрк. Паводле міжнароднай праваабарончай арганізацыі Хюман Райтс Воч, у Турэччыне зарэгістраваныя факты парушэньня правоў чалавека, нягледзячы на істотны прагрэс у параўнаньні зь нядаўнім мінулым. На наступным тыдні міністры замежных справаў краінаў Эўрапейскага Зьвязу зьбяруцца ў Анкары, каб абмеркаваць працэс рэформаў у Турэччыне, якая заявіла пра імкненьне далучыцца да Эўразьвязу.