БАГДАД. У Іраку сёньня пачалася трохдзённая жалоба па ахвярах ўчорашніх тэрактаў. Загінулі як найменей 140 чалавек, болей за 450 былі параненыя. Брыгадны генэрал Марк Кіміт абвінаваціў у арганізацыі нападаў ярданца Абу Мусаба аль-Заркаві. У сваю чаргу духоўныя лідары мусульманаў-шыітаў заявілі, што акупацыйныя войскі няздольныя гарантаваць бясьпеку іракцаў. Цырымонія падпісаньня часовай канстытуцыі Іраку была адкладзеная на некалькі дзён.