ГАМБУРГ: Згодна з неафіцыйнымі вынікамі, Сацыял-дэмакраты канцлера ФРГ Шрэдэра прайгралі на сёньняшніх выбарах у Гамбургу. Партыя набрала ўсяго адну траціну ў параўнанньні з 47 працэнтамі, якія атрымалі апазыцыйныя Хрысьціянскія дэмакраты. Аглядальнікі лічаць, што выбаршчыкі пакаралі сацыял-дэмакратаў за непапапулярную ў грамадзтве сацыяльную рэформу на фэдэральным узроўні. Галасаваньне ў Гамбургу зьяўляецца для Шрэдэра першым выпрабаваньнем перад выбарамі ў 14 іншых гарадох, а таксама перад выбарамі ў Эўрапарлямент.