ПОРТ-О-ПРЭНС. На Гаіці апазыцыя канчаткова адрынула плян урэгуляваньня ўнутрыпалітычнага канфлікту, прапанаваны ЗША, і зноў запатрабавала адстаўкі прэзыдэнта Жана-Бэртрана Арыстыда. Атрады ўзброеных паўстанцаў, якія кантралююць амаль палову Гаіці, пагражаюць захапіць сталіцу Порт-о-Прэнс і зрынуць прэзыдэнта.