Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:58 ]  6 краінаў абмяркуюць ядзерныя праграмы КНДР


Дэлегацыі з Расеі, ЗША, Паўднёвай і Паўночнай Карэяў, Кітаю і Японіі рыхтуюцца да новага раўнда перамоваў наконт спыненьня ядзернай праграмы КНДР. Перамовы пачнуцца заўтра ў кітайскай сталіцы. Кіраўнік дэлегацыі Паўночнай Карэі сёньня сказаў, што абставіны для правядзеньня перамоваў цяпер значна лепшыя, чым пад час папярэдняга раўнда ў жніўні мінулага году. Ён зазначыў, што ягоная краіна не зьбіраецца замарожваць сваю ядзерную праграму да вырашэньня праблемы кампэнсацыі. У сьнежні паўночная Карэя выказала гатовасьць спыніць ядзерныя праграмы ў абмен на эканамічную і іншую дапамогу ад ЗША. Але Вашынгтон патрабуе, каб першымі былі саступкі з боку Пхеньняну.
XS
SM
MD
LG