Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:10 ]  Судзяць паплечнікаў Мілошавіча


У сталіцы Сэрбіі сёньня пачаўся судовы працэс над шэрагам найбліжэйшых паплечнікаў былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча. Перад судом прадсталі былы кіраўнік сакрэтнай службы ва ўрадзе Мілошавіча Радэ Маркавіч, былы начальнік генеральнага штаба войска Югаславіі Міларад Лукавіч і яшчэ шэсьць асобаў. Яны абвінавачваюцца ў тым, што на загад Слабадана Мілошавіча арганізавалі напады на двух палітычных апанэнтаў апошняга – былога сэрбскага прэзыдэнта Івана Стамболіча і апазыцыйнага лідара Вука Драшкавіча. Стамболіч зьнік ў жніўні 2000 года, ягонае цела было знойдзенае ў 2003 годзе. Драшкавічу ўдалося перажыць замах у Чарнагорыі ў чэрвені 2000 года. Былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч на гэтым працэсе не з’явіцца, бо ён усё яшчэ знаходзіцца ў Гаазе ў міжнародным трыбунале ў якасьці абвінавачваемага па справе аб вайсковых злачынствах.
XS
SM
MD
LG