Слуханьні па справе былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча сёньня былі зноў прыпыненая па прычыне праблемаў са здароўем падсуднага. Мілошавіч абвінавачваецца ва ўчыненьні вайсковых злачынстваў і злачынстваў супраць чалавецтва пад час войнаў у Харватыі Босьніі і Косава. Мілошавіч не прызнае сябе вінаватым.
Пракурорам яшчэ патрэбна два дні на выказваньне абвінавачваньня.
Учора было абвешчана, што старшыня судовага паседжаньня Рычард Мэй сыдзе ў адстаўку 31 травеня. У гэты час Мілошавіч плянуе пачаць сваю абарону.