Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:32 ]  Пачынаецца суд над паплечнікамі Мілошавіча


БЯЛГРАД. У Бялградзе сёньня пачынаецца судовы працэс у справе паплечнікаў экс-прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча. На лаве падсудных – былы кіраўнік югаслаўскіх спэцслужбаў Радэ Маркавіч, экс-начальнік генэральнага штабу Нябойша Паўкавіч і яшчэ 6 чалавек. Яны абвінавачваюцца, што ў 2000 годзе на загад Мілошавіча забілі экс-прэзыдэнта Сэрбіі Івана Стамболіча, а затым ажыцьцявілі замах на аднаго зь лідэраў тагачаснай апазыцыі Вука Драшкавіча.
XS
SM
MD
LG