Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:53 ]  Тэракт у Ерусаліме


ЕРУСАЛІМ. Палестынская экстрэмісцкая групоўка “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы” ўзялá на сябе адказнасьць за сёньняшні тэракт у Ерусаліме, у выніку якога восем чалавек загінулі і звыш 60 былі параненыя. Тэрарыст-самагубца падарваў бомбу ў пасажырскім аўтобусе. “Брыгада пакутнікаў Аль-Аксы” заявіла, што помсьціць за ізраільскія ваенныя рэйды ў сэктары Газа 11 лютага, калі загінулі 12 палестынцаў. Многія сусьветныя палітыкі асудзілі тэракт як спробу падарваць блізкаўсходні мірны працэс. Міністар замежных справаў Ізраілю Сільван Шалом заявіў, што сёньняшні тэракт пацьвярджае неабходнасьць пабудовы “муру бясьпекі” на Заходнім беразе Ярдану. Заўтра ў міжнародным судзе ў Гаазе пачынаецца працэс у пытаньні пра законнасьць будаўніцтва ізраільскага муру
XS
SM
MD
LG