Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:19 ]  Лідар "зялёных" намінаваны на пасаду прэм'ер-міністра Латвіі


РЫГА. Латвія можа стаць першай эўрапейскай краінай, у якой кіраваць кабінэтам міністраў будзе лідар партыі “зялёных”. Прэзыдэнт Латвіі Вайра Вікэ-Фрайбэрга сёньня прапанавала на пасаду прэм’ер-міністра 52-гадовага Індуліса Эмсіса, былога міністра навакольнага асяродзьдзя. Былы кіраўнік кабінэту міністраў Эйнарс Рэпшэ пайшоў у адстаўку пасьля таго, як ягоная партыя страціла большасьць у парляманце. Эмсіс заявіў, што ён зьбіраецца сфармаваць кааліцыю пяці цэнтрысцкіх парляманцкіх партыяў.
XS
SM
MD
LG