Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:36 ]  Хуліганаў на футбольны чэмпіянат ня пусьцяць


Нямеччына забараніла 4,5 тысячам сваіх футбольных хуліганаў ехаць у Партугалію на эўрапейскі чэмпіянат па футболе. Гэта зроблена на просьбу МУС Партугаліі. Вялікабрытанія раней таксама пагадзілася не дапусьціць паездкі на чэмпіянат 2,5 тысячаў асобаў, што маюць рэпутацыю футбольных хуліганаў. Арганізатары чэмпіяната, якія пачынаецца 12 чэрвеня, лічаць найбольш небясьпечнымі футбольных фанатаў з Нямеччыны, Англіі і Галяндыі. Але і без хуліганаў на чэмпіянаце чакаецца прыезд больш мільёна фанаў.
XS
SM
MD
LG