Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:20 ]  Кітай быў крыніцай распаўсюду атамнай зброі


ВАШЫНГТОН. Паводле зьвестак амэрыканскіх газэт Кітай зьяўляецца крыніцай некаторых распрацовак у галіне атамнай зброі, што былі знойдзеныя ў Лібіі. Газэта “Вашынгтон Пост” сёньня напісала, што Кітай у 80-я гады забясьпечваў Пакістан сакрэтнымі распрацоўкамі, якія пазьней былі прададзеныя ў Лібію. Дакумэнты, што былі падрыхтаваныя на кітайскай мове, утрымлівалі падрабязную інфармацыю пра тое, як вырабіць атамную бомбу, а таксама замацаваць яе на балістычнай ракеце. Паводле зьвестак “Вашынгтон Пост”, дакумэнты былі прааналізаваныя экспэртамі Злучаных Штатаў, Брытаніі й Міжнароднага агенцтва ў пытаньнях атамнай энэргіі МАГАТЭ.
XS
SM
MD
LG