БРАЦІСЛАВА. У горадзе Банска Быстрыца адбылася сустрэча кіарўніцтва самай папулярнай у Славаччыне партыі “АНО” з жаночай фракцыяй партыі. Старшыня “АНО”, віцэ-прэм’ер славацкага ўраду Павал Руска адзначыў, што задача партыі – прывесьці ў палітыку як мага болей жанчынаў. Дзеля гэтага “АНО” зьбіраецца прапанаваць закон аб "пазытыўнай дыскрымінацыі", паводле якога жанчыны меліся б заняць як найменей траціну мейсцаў у парляманце, а таксама мясцовых ворганах улады. Пачаць “АНО” вырашыла з сябе – цяпер у партыйных спісах на выбарах усіх узроўняў траціну мейсцаў будуць займаць жынчыны.