КУВЭЙТ
Міністры замежных справаў Ірану і суседніх краінаў заклікаў ААН адыйграваць больш істотную ролю ў пасьляваенным Іраку. У двухдзённай канферэнцыі бралі ўдзел кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Савудаўскай Арабіі, Ярданіі, Кувэйту, Ірану, Турэччыны, Егіпту і Бахрэйну. Міністры адзначылі, што ААН сярод іншых арганізацыяў, павінны дапамагчы Іраку распрацаваць праект новай Канстытуцыі. Сёньня ж кіраўнік амэрыканскай адміністрацыі ў Іраку Пол Брэмер заявіў, што ўчарашні тэракт ў горадзе Фалуджа ажыцьцявілі баявікі Аль-Каеды.