ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш загадаў правесьці публічнае расьсьледаваньне ягонай службы ў войску у пэрыяд вайны ў Віетнаме. Рашэньне было прынятае пасьля таго, як прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі абвінавацілі Джорджа Буша ў тым, што ён ухіліўся ад выкананьня сваіх грамадзянскіх абавязкаў у часе службы ў Нацыянальнай гвардыі ЗША. Джордж Буш прайшоў курс падрыхтоўкі пілётаў, але ў баявых дзеяньнях у Віетнаме не ўдзельнічаў.