НЬЮ-ЁРК. Лідары дзьвюх частак Кіпру – грэцкай і турэцкай трэцім днём працягвалі перамовы, скіраваныя на дасягненьне пагадненьня ў пытаньні ўзьяднаньня выспы. Мяркуецца, што ўзьяднаньне мелася б адбыцца да далучэньня Кіпру да Эўразьвязу 1 траўня. Пасярэднікам на перамовах выступае генэральны сакратар ААН Кофі Анан. Калі такое пагадненьне ня будзе дасягнутае, у Эўразьвяз уступіць толькі грэцкая частка Кіпру.