Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:07 ]  У Сан-Францыска пачалі рэгістраваць аднаполыя шлюбы


САН-ФРАНЦЫСКА. Улады амэрыканскага гораду Сан-Францыска пачалі рэгістраваць шлюбы паміж парамі геяў і лесьбіянак. Мэрыя Сан-Францыска стала першай у Злучаных Штатах, якая дазволіла аднаполыя шлюбы. Рашэньне парушае заканадаўства Каліфорніі, паводле якога шлюб – гэта саюз мужчыны й жанчыны. Мэр Сан-Францыска заявіў, што геі й лесьбіянкі маюць права на шлюб паводле канстытуцыі штату Каліфорнія, якая забараняе дыскрымінацыю. Прадстаўнікі традыцыяналсітаў асуджаюць гэтае рашэньне. Яны нагадваюць, што ў 2000 годзе выбарцы Каліфорніі ўхвалілі заканадаўства, якое забараняе аднаполыя шлюбы.
XS
SM
MD
LG