ЕРУСАЛІМ. Ізраільская паліцыя пераведзеная ў стан павышанай баявой гатовасьці з-за небясьпекі тэрактаў. Радыкальныя групоўкі “Хамас” і “Ісьлямскі джыхад” пагражаюць адпомсьціць за ўчорашні рэйд ізраільскіх войскаў у паласе Газа, у часе якога былі забітыя 15 палестынцаў і дзесяткі параненыя. У гэтым зьвязку міністар замежных справаў Палестынскай аўтаноміі Набіль Шаат заявіў, што без палітычных дамоўленасьцяў, якія могуць прывесьці да замірэньня, будзе цяжка разарваць ланцуг гвалту.