Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:41 ]  Пагадненьне што да ўзьяднаньня Кіпру пакуль не дасягнутае


НЬЮ-ЁРК. На перамовах у пытаньні ўзьяднаньня Кіпру, што адбываюцца пры пасярэдніцтве ААН, пагадненьне пакуль не было дасягнутае. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан сустрэўся ўва аўторак з прэзыдэнтам Грэцкай рэспублікі Кіпр Тасасам Пападопуласам і лідарам туркаў-кіпрыётаў Раўфам Дэнкташам. Анан ізноў заклікаў лідараў абедзьвюх частак Кіпру выкарыстаць унікальны шанец і дасягнуць пагадненьня да 1 траўня. У адваротным выпадку ў Эўразьвяз уступіць толькі Грэцкая рэспубліка Кіпр. Перамовы працягнуцца сёньня ўвечары.
XS
SM
MD
LG