Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:23 ]  43 чалавекі загінулі ў выніку авіякатастрофы ў ААЭ


ШАРДЖА. АБ’ЕДНАНЫЯ АРАБСКІЯ ЭМІРАТЫ. Іранскі пасажэрскі самалёт разьбіўся сёньня ў Аб’еднаных Арабскіх Эміратах. Афіцыйна паведамляецца пра сьмерць 43 чалавек з 45, якія знаходзіліся на борце. Самалёт галяндзкай вытворчасьці “Фоккер-50” зваліўся на зямлю адразу пасьля ўзьлёту зь міжнароднага лётнішча Шарджа. Вядуцца ратавальныя працы, распачатае сьледзтва.
XS
SM
MD
LG