БАГДАД. Амэрыканскія вайскоўцы затрымалі яшчэ аднаго чалавека са сьпісу 55 кіраўнікоў былога рэжыму Садама Хусэйна, якіх шукаў Пэнтагон. Махсін Хадр аль-Хафаджы кіраваў партыяй БААС і был камандуючым узброенымі атрадамі гэтай партыі. У сьпісе з 55 асобаў ён быў 48-м.