Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:40 ]  Буш кажа, што гатовы да нацыянальнай дыскусіі пра Ірак


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што гатовы да агульнанацыянальнай дыкусіі наконт свайго абгрунтаваньня вайны зь Іракам. Паводле Буша, расьледаваньне магчымых хібаў у інфармацыі разьведкі напярэдадні вайны, якое правядзе прызначаная ім дзьвюхпартыйная камісія, дапаможа амэрыканцам вырашыць, наколькі правільным былі ягоныя рашэньні. Буш называў галоўнай прычынай вайны ірацкія праграмы ў стварэньні зброі масавага зьнішчэньня. Але такой зброі ў Іраку не знайшлі.
XS
SM
MD
LG