ВАШЫНГТОН. На ўсходзе ЗША, у штаце Дэлавэр, зафіксаваны першы выпадак птушынага грыпу. Улады штату паведамілі, што 12 тысяч куранятаў на фэрмах знаходзяцца ў карантыне – для прадухіленьня эпідэміі. Мэдыкі цьвердзяць, што вірус, знойдзены ў Дэлавэры, розьніцца ад таго, што пашыраецца ў краінах Паўднёва-Ўсходняй Азіі, дзе ад птушынага грыпу памерлі ўжо 18 чалавек.