ЕРУСАЛІМ У горадзе Газа ў выніку ракетнага ўдару ізраільскіх войскаў загінуў адзін палестынскі хлопчык і некалькі чалавек былі параненыя. У машыне, па якой была выпушчаная ракета, знаходзіўся лідэр ваенага крыла экстрэмісцкай групоўкі “Ісламскі джыхад”. Ён і адзін зь яго целаахоўнікаў былі параненыя.